wd wp Пошук:

Пчолы з Маліі

Пчолы Маліі (грэч.: Χρυσό κόσμημα των μελισσών) — залаты кулон мінойскага перыяду, знойдзены ў Маліі на Крыце. Цяпер знаходзіцца ў Археалагічным музеі Іракліяна(руск.) бел. (Inv.-Nr.: AMI 559).

Апісанне

Пчолы Маліі былі знойдзены ў 1930 годзе французскімі археолагамі Фернанам Шапуцье(ням.) бел. і П’ерам Дэмарнье(англ.) бел.  ў некропалі Хрысолакас(ням.) бел.. Падвеска мае шырыню 4,9 см і вышыню — 4,6 см. Яна складзена з дзвюх пчол або вос, якія смокчуь кроплю мёду. Па іншай інтэрпрэтацыі яны кладуць кроплю мёду ў соты, што знаходзяцца паміж імі. Целы насякомых выгнутыя так, што яны разам утвараюць круг. Над галовамі пчол залаты шар у драцяной клетцы. На абодвух крылах, а таксама ў месцы злучэння жалаў прымацаваны маленькія рухомыя дэталі з фактурай зерні. Залатая зернь на сотах і ніжніх частках цел насякомых яшчэ танчэйшая і мае дыяметр каля 0,4 мм.

Упрыгажэнне было створана паміж 1800 і 1700 да н.э. прадстаўнікамі Мінойскай цывілізацыі і лічыцца шэдэўрам Мінойскага мастацтва(серб.) бел. .

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мінойская культура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Упрыгажэнні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных