Маля́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Маляцічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 797 чалавек[1], з іх 88,3 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 0,3 % — украінцы[2]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывалі 886 чалавек.