wd wp Пошук:

Малы арлец

Малы падворлік, малы арлец[1] (Aquila pomarina) — птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства ястрабіных (Accipitridae). Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].

Апісанне

Буйная птушка. Даўжыня цела 60-65 см, маса да 1,8 кг, размах крылаў 134-159 см. Афарбоўка цёмна-бурая, з больш светлымі мантыяй і ніжнімі покрыўнымі пёрамі. Маладыя птушкі цямнейшыя, з рэдкімі вохрыстымі плямамі на верхнім баку цела і рыжай плямай на патыліцы. Самкі некалькі больш буйныя за самцоў.

У палявых умовах з вялікай цяжкасцю адрозніваюць ад падворліка вялікага.

Пашырэнне

Паштовая марка Беларусі

Арэал разарваны: Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Балканы, Малая Азія і Каўказ, Індыя. На Беларусі распаўсюджаны на гнездаванні, пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Жыве ў старых лісцевых альбо мяшаных дрэвастоях паблізу адкрытых тэрыторый, абалон, пашаў, рачных далін, на ўсходзе — у лесастэпах. У Карпатах, на Балканах і Каўказе — таксама ў сухіх горных лясах да вышыні 1800 м, у выключных выпадках — да 2200 м.

Пералётны (індыйскія папуляцыі аселыя). Месца зімовак заходніх папуляцый — у паўднёва-ўсходняй Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі

Аснову корму складаюць земнаводныя і дробныя грызуны, радзей корміцца птушкамі і паўзунамі. Паляўнічы ўчастак складае ў сярэднім 360 га.

Гняздуецца парамі. Тэрыторыi пар звычайна на адлегласцi 3-5 км. Можа займаць гнёзды iншых вялiкiх птушак, якiя перабудоўвае. Свае размяшчае блiжэй да ствала, у кроне (часцей за ўсё на лiсцеым дрэве) на вышыні 6-26 м ад зямлі. Аснова — з сухiх галiн, высцiлка — з галiнак (часта з прымессю травяністых раслін альбо дзярніны і лісця), па краях гнязда — свежыя галiнкi хвойных дрэў. Новае гняздо дыяметрам 55-90 см, старое 70-170 см.

Яйкi Clanga pomarina

Яйкi 2 (часам 1-3), уздутыя або амаль элiптычныя. Афарбоўка зменлiвая; галоўныя тыпы: белыя з iржавымi альбо бурымi мазкамi; белаватыя з глыбокiмi светлымi фiялетавымi плямамi i чырвона-ржавымi на паверхнi; бела-рыжаватыя з рэдкiмi, глыбокiмi светла-фiялетавымi мазкамi i густымi, вялiкiмi, цёмна-бурымi на паверхнi. Памеры: 65 х 52 мм.

У месцы гнездавання прылятае ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка. Наседжванне доўжыцца каля 43 сутак. Птушаняты вылупліваюцца ў апошнія дні траўня-чэрвені. Пры наяўнасці ў гняздзе 2 птушанят адно з іх гіне на 3-4 дзень жыцця. Злёткі пакідаюць гняздо ў першай палове жніўня. Адлёт да канца верасня.

Падвіды

Зноскі

  1. 1 2 Красная книга Беларуси. Малый подорлик Архівавана 24 сакавіка 2017.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1831 годзе
Катэгорыя·Ястрабіныя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай