wd wp Пошук:

Вялікі арлец

Вялікі арлец, або вялікі падворлік (Aquila clanga) — птушка сямейства ястрабіныя.

Апісанне

Вялікі арлец мае даўжыню цела 65-73 см і масу цела 1,6 — 3,2 кг. Палавы дымарфізм не выяўлены, самкі буйнейшыя за самцоў. Рэдка сустракаецца светлая форма. Экалогія віду вывучана недастаткова. Вялікі арлец крыху буйнейшы і цямнейшы за свайго бліжэйшага сваяка — малога арлеца, але ў палявых умовах гэтыя віды практычна неадметныя. Апярэнне дарослых птушак (ад трох гадоў і больш) аднастайнае, цёмна-бурае, патыліца і падхвосце афарбаваныя крыху святлей.

Пашырэнне

Вялікі арлец на паштовай марцы Беларусі

Арэал ад Цэнтральнай Еўропы праз Азiю да Паўночна-Усходняга Кiтая i Прыморскага краю Расіі. У большасці краін Еўропы вялікіх арляцоў няма, колькасць краін, дзе яны гняздуюцца, ідзе на адзінкі. Беларусь другая ў Еўропе паводле колькасці гэтых птушак, тут гняздуецца 120-150 пар вялікіх арляцоў[1].

Птушка аддае перавагу раўнiнным або з пагоркамі тэрыторыям, парослым старымi дрэвамi (часцей лiставымi) паблiзу рачных далiн, балот, вадаёмаў i iншых адкрытых месцаў.

Пералётны або часткова пералётны від. Месца зiмовак: Паўднёвая Азiя, Аравiйскi п-аў, усходняя частка Паўночнай Афрыкі (дэльта Ніла) да поўдня Кеніі. Невялікая колькасць зімуе ў Еўропе (на Балканах, у Італіі, на поўдні Францыі).

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў кронах дрэў каля ствала, часам у кустах (калі дрэвы адсутнічаюць), на вышыні 3-25 м ад зямлі. У форме кола, у аснове з сухiх галiн; высцiлка з тонкiх галiн i кары з прымессю сухой травы альбо дзярніны (не заўсёды). Памеры новага гнязда каля 70 см, старога - 100-110 см.

Яйкі Clanga clanga

Яйкi 2 (часам 1-3), уздутыя або амаль элiптычныя. Колер зменлiвы, часцей за ўсё белыя, часта чыстыя або з iржавымi ці бурымi плямкамi або мазкамi. Памеры звычайна 68х54 мм.

Зноскі

  1. ptushki.org Архівавана 2 лістапада 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арлы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1811 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі