wd wp Пошук:

Малдоўскі купон

Малдоўскі купон (малд.: Cupon moldovenesc) — часовая грашовая адзінка ў Малдове з 1992 па 1993 год.

Першыя купоны былі выпушчаны ў абарот Нацыянальным банкам Малдовы 10 чэрвеня 1992 года. Яны выкарыстоўваліся ў наяўна-грашовым звароце паралельна з рублём у суадносінах 1:1. З моманту ўводзін у зварот расійскага рубля 9 жніўня 1993 года Нацыянальны банк Малдавіі пачаў самастойна катыраваць купон у адносінах да іншых валют. 29 лістапада 1993 пачаўся памен купонаў на малдаўскі лей па курсе 1000:1, які працягваўся да 2 снежня.

Купоны выпускаліся наміналам 50, 200, 1000 і 5000. Манеты не выпускаліся.

На аверсе намаляваны герб Малдовы, эмблема і назва цэнтральнага банка, намінал, год выпуску і папярэджанне пра падробку, на рэверсе — від на Сарокскую крэпасць, намінал і эмблема НБМ. Вадзяны знак у выглядзе геаметрычнага арнаменту з ромбаў і ламаных ліній.

Серыйныя нумары выгляду А.1234 123456.

Выява Намінал
(купонаў)
Памеры
(мм)
Асноўныя колеры Даты
Аверс Рэверс друку выпуска выняцця
50 120×58 шэры
ружовы
1992 22 ліпеня
1992
2 декабря
1993
200 фіялетавы
шэры
10 июня
1992
1000 143×58 шэры
карычневы
жоўты
1993 16 сакавіка
1993
5000 аранжавы
карычневы
светла-зялёны
8 верасня
1993
Маштаб выяў — 1,0 пікселя на міліметр.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Зніклі ў 1993 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе