wd wp Пошук:

Малгажата з Зембаціна

Малгажата з Зембаціна (польск.: Małgorzata z Zembocina) — аперэта Яна Чачота, упершыню прачытаная 18 снежня 1819 года на пасяджэнні філаматаў.

Ян Чачот расказвае пра эпізод вяртання з вайны рыцара Мікалая якраз у той момант, калі яго адданая жонка Малгажата можа стаць ахвяраю інтрыгаў спакусніка Шчэпана і яе служанкі Эвы. Адам Міцкевіч лічыў гэта лібрэта творчай удачай сябра. У сваёй рэцэнзіі на твор, напісанай 29 снежня 1819 года ён даваў высокую ацэнку музычнасці верша ў пачатковых арыях[1], але адзначыў, што цяжка зразумець да якога тыпу оперы належыць твор[2].

Зноскі

  1. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 187
  2. Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння. Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (да 80-годдзя НАН Беларусі). (Мінск, 28 мая 2008 года). / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. — Мінск.: Права і эканоміка, 2008. — С. 289—293. — 550 с.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аперэты на польскай мове
Катэгорыя·Творы 1819 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы 1810-х гадоў
Катэгорыя·Творы Яна Чачота
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта