Мала́я Зімні́ца[2] (трансліт.: Malaja Zimnica, руск.: Малая Зимница) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Назва паходзіць ад слова зімні (халодны)[3].
Вядома з 1777 году. У 1884 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета. У 1886 годзе каля ракі Белая, 77 двароў, 628 жыхароў, карчма.
Ля вёскі цячэ рака Перагонка.
У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг[1].