wd wp Пошук:

Маласавінскі сельсавет

Маласа́вінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ерамееўшчына.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Баброўскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Расасненскага і Савінскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Баброва[2]. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета са Слатаўшчынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі), з Малабахаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Савіна, а сельсавет перайменаваны ў Маласавінскі[3]. 12 мая 1959 года ў склад Бельскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вусце і Расасна)[4]. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бельскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Вусце, Марчонкі, Расасна, Слабада, Снегіры, Фесеўка, Церахі і Янкаўшчына)[5]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Снегіры[6]. 11 кастрычніка 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Ерамееўшчына[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1128 чалавек[8], з іх 94,4 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  6. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  7. Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 11 октября 2021 г. № 156 О переносе административного центра Малосавинского сельсовета Дубровенского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Маласавінскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе