wd wp Пошук:

Маладзечанскі настаўніцкі інстытут

Маладзечанскі настаўніцкі інстытут (поўная назва — Маладзечанскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут Міністэрства асветы БССР) — дзяржаўная педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў г. Маладзечна з 1947 па 1955 гг. Згодна некаторых звестак, не даваў вышэйшай адукацыі(недаступная спасылка). Пры Інстытуце дзейнічала завочнае аддзяленне і нават месячныя курсы Архівавана 1 снежня 2020.. Зачынены падчас узбуйнення педагагічных навучальных устаноў.

Успаміны пра Інстытут

В. П. Цітовіч, які паступіў у Маладзечанскі настаўніцкі інстытут на фізіка-матэматычнае аддзяленне ў 1952 г. узгадваў пра час свайго навучання: «Стыпендыі хапала на хлеб і ваду. Сярод студэнтаў дзейнічала каса ўзаемадапамогі. Пры крайняй неабходнасці з яе выдзялялі грошы на пакупку адзення. Для сучаснай моладзі ўмовы нашага студэнцкага жыцця здадуцца пеклам, а для нас, хто перажыў вайну і пасляваенную разруху, гады вучобы былі раем. Усе цяжкасці мы пераносілі мужна, на лёс не скардзіліся. Уся краіна перажывала вялізныя цяжкасці. Задача стаяла выжыць… Падручнікаў і вучэбнай літаратуры не было, але мы вучыліся з вялікім стараннем. Нашы выкладчыкі не мелі вучоных ступеняў і званняў, але яны ў дасканаласці ведалі свой прадмет і імкнуліся як мага больш даць нам ведаў. Бо мы атрымлівалі адну з самых прэстыжных прафесій. Яшчэ з польскіх часоў самымі паважаемымі людзьмі былі настаўнік, урач і святар. Перад імі знімалі шапку за 20 метраў[1]

Галіна Сямёнаўна Рыжэвіч, настаўніца гісторыі Залескай школы, якая паступала ў Інстытут у 1951 г., узгадвае: «На той час настаўнікаў не хапала, таму ў інстытуце рыхтавалі спецыялістаў шырокага профілю[2]».

Дырэктары

Вядомыя выпускнікі

Вядомыя выкладчыкі

Спасылкі

Зноскі

  1. В. Атрошка Настаўнік Архівавана 12 чэрвеня 2021. // Міёрскія навіны
  2. Святлана СТАНКЕВІЧ Яе вучням — усяго па 60(недаступная спасылка) // Рэгіянальная газета
  3. Г. Напрэеў Новікаў Васіль Іванавіч // Выдатныя вучоныя нашы землякі
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1947 годзе
Катэгорыя·Адукацыя ў Маладзечне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Зніклі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·1947 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі