wd wp Пошук:

Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркоўскі. Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі (12 чэрвеня 1912, в. Мачаск, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 1990) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1938), Авіяшкола (1939), Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў марксізму-ленінізму Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі (аспірантура, 1955).

Працаваў у сямігадовай школе ў в. Мачаск (1930—1934, дырэктар), Міністэрстве асветы БССР (1938, начальнік упраўлення сярэдніх школ), Доме Чырвонай Арміі (1939—1941, начальнік), Брэсцкім педагагічным вучылішчы (1945—1953, дырэктар), Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце (1953—1955, дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1955, у 1955—1973 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; арганізацыя адукацыі.

Узнагароды

Ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Почета», Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш[1][2].

Зноскі

  1. «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Дзмітрый Маркоўскі
  2. Маркоўскі, Дзмітрый Спірыдонавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1912—1990)

Спасылкі

Папярэднік:
Іосіф Мікалаевіч Малюкевіч
рэктар Гродзенскага ўніверсітэта
1955-1973
Пераемнік:
Аляксандр Васільевіч Бадакоў
Тэмы гэтай старонкі (23):
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў 1990 годзе
Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Нарадзіліся 12 чэрвеня
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Гісторыкі Беларусі
Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Кандыдаты гістарычных навук
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Асобы
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Нарадзіліся ў 1912 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта