wd wp Пошук:

Макс Лінгнер

Макс Лінгнер (ням.: Max Lingner; 17 лістапада 1888, Лейпцыг — 14 сакавіка 1959, Берлін) — нямецкі мастак і графік, удзельнік Руху Супраціву.

Біяграфія

Макс Лінгнер нарадзіўся ў сям’і гравёра, навучаўся маляванню ў Мастацкай акадэміі Дрэздэна. У 1912 годзе заканчвае ў ёй вучобу, атрымаўшы за дыпломную працу Саксонскую дзяржаўную прэмію. У 1913—1914 гадах здзяйсняе паездку па Англіі, Францыі, Бельгіі і Галандыі.

З пачаткам Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт салдатам, ваяваў усе чатыры гады. У 1918 годзе прымае ўдзел у паўстанні маракоў германскага ВМФ, член салдацкага Савета ў Кілі. З 1922 па 1927 год працуе мастаком у Вайсенфельсе, затым па рэкамендацыі Кетэ Кольвіц з’яжджае ў Парыж. Тут вывучае сучасны жывапіс, знаходзіцца пад уплывам імпрэсіянізму. У 1928—1935 гадах па прапанове Анры Барбюса працуе гравёрам у газеце «Монд». У 1934 годзе становіцца членам «Асацыяцыі рэвалюцыйных пісьменнікаў і мастакоў Францыі» (АЕАР), прымае ўдзел у выстаўках групы. У 1933, 1939 і 1947 гадах у Парыжы праходзяць персанальныя выстаўкі палотнаў Макса Лінгнера.

У 1934 годзе мастак уступае ў Французскую камуністычную партыю (ФКП), супрацоўнічае ў газеце «Юманітэ». У гады Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1939) удзельнічае ў баях на баку рэспубліканцаў. У 1939—1940 гадах знаходзіўся ў французскім лагеры для інтэрнаваных, бяжыць з яго і з фальшывымі дакументамі на імя Марселя Ланцье знаходзіцца ў акупаванай нямецкімі войскамі Францыі на нелегальным становішчы і змагаецца з нацыстамі ў шэрагах французскага Руху Супраціўлення. У 1944 годзе вяртаецца ў Парыж і зноў працуе мастаком у «Юманітэ».

У 1949 годзе вяртаецца ў Германію, у ГДР, і працуе прафесарам па сучасным жывапісе ў Вышэйшай мастацкай школе ў берлінскім раёне Вестэрзэ.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118573292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Max Lingner
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Лингнер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Лингнер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 23 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Памерлі ў Берліне
Нарадзіліся 17 лістапада
Байцы інтэрбрыгад
Памерлі 1 сакавіка
Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Памерлі ў 1959 годзе
Нарадзіліся ў 1898 годзе
Памерлі 14 сакавіка
Асобы
Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Мастакі Германіі XX стагоддзя
Нарадзіліся ў 1888 годзе
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Мастакі ГДР
Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Мастакі-манументалісты Германіі
Мастакі-жанрысты Германіі
Рух Супраціўлення ў Францыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пахаваныя ў Берліне
Камуністы Францыі
Мастакі паводле алфавіта