У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карповіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Карповіч (нар. 27 лютага 1986) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец віцебскага футбола, пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», пасля доўгі час гуляў за наваполацкі «Нафтан», выступаў за іншыя клубы. У першай палове 2011 гуляў за палтаўскую «Ворсклу», але не здолеў там замацавацца.
У студзені 2013 стаў іграком «Белшыны»[4], але не замацаваўся ў аснове і ў жніўні перайшоў у «Граніт». У студзені 2014 падпісаў кантракт з «Віцебскам»[5]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У першай палове сезона 2015 быў асноўным іграком віцяблян, а са жніўня страціў месца на полі.
У студзені 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[6].