wd wp Пошук:

Максім Мікалаевіч Расоха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Расоха. Максім Мікалаевіч Расоха (нар. 1982, Мінск) — беларускі музыкант.

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класу габоя (выкладчык Надзея Рэнанская) і па класу дырыжыравання (выкладчык Барыс Чудакоў).

Мастацкі кіраўнік квартэта драўляных духавых інструментаў «Рыўера», інструментальнага ансамбля «Мінск-Класік». Выкладчык дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я. Глебава па класе «Камерны ансамбль». З 2006 па 2016 — артыст Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, кіраўнік групы драўляных інструментаў. У 2016—2017 гадах галоўны дырыжор канцэртнага аркестра «Няміга». Са красавіка 2017 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор духавога аркестра ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры».

Узнагароды

Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў (Беларусь, Расія, Фінляндыя, Германія, Францыя, Польшча, Славенія і інш.). Уладальнік дзяржаўнай стыпендыі ў намінацыі «Лепшы праект года» за стварэнне праграм «Старажытная музыка Беларусі» і «Музыка Яўгенія Глебава». Аўтар дзвюх музычных зборнікаў беларускіх кампазітараў.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»