wd wp Пошук:

Макарыцкі сельсавет

Мака́рыцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Макарычы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 2 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белкаўскага сельсавета (вёскі Гараваха, Маісеевічы і Чарноцкае)[1]. 29 студзеня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Петрыкаўскі, цэнтр перанесены ў горад Петрыкаў[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 ліпеня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат