wd wp Пошук:

Майсенская марка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Майсен (значэнні).

Альбрэхтсбург

Майсенская марка (ням.: Markgrafschaft Meißen) — сярэдневяковае маркграфства на тэрыторыі сучаснай зямлі Саксонія. Далучана да Курфюрства Саксонія ў 1423 годзе.

Гісторыя

У час паходу супраць славяндалямінцаў кароль Генрых I Птушкалоў у 928/929 годзе на ўзгорку каля ракі Эльба загадаў узвесці крэпасць. Яна была названа па імі ручая Мейза. Каля падножжа крэпасці ўжо ў гэтым стагоддзі развіўся аднайменны горад (Майсен). У 968 годзе тут упершыню згадваўся маркграф майсенскі Вігберт. Краспасная гара ў тым жа годзе стала рэзідэнцыяй біскупа новастворанага Майсенскага біскупства . З 1068 года таксама згадваецца бургграф. З часам развілося бургграфства Майсен.

На працягу XI стагоддзя сфера панавання майсенскіх маркграфаў пашырылася да ракі Найсэ, а пазней і ў паўднёвым кірунку да Рудных гор. У 983 годзе маркграфам быў нейкі Рыкдаг, з 985 года маркграфамі былі Экегардынеры. У выніку Будышынскага міру з 1018 па 1031 год «Зямля мілцэнаў» (пазней Верхняя Лужыца) была аддзелена ад маркграфства.

Маркграфства Майсен каля 1600.

У 1046 годзе маркграфства атрымалі графы з дынастыі Веймар-Орламюндэ, у 1067 годзе — Брунаны, прадстаўнік якіх, Эгберт II, у час барацьбы за інвестытуру ў 1089 годзе быў скінуты. Яго змяніў у тым жа годзе Генрых I Айленбургскі (10891103) з дынастыі Ветынаў. Яго пераемнікам удалося захаваць маркграфства пад сваёй уладай. У час кіравання маркграфаў Конрада Вялікага (11231156), Атона Багатага (11561191) і Дытрыха I (1190/1197-1221) маркграфства было пашырана.

У 1264 годзе Генрых III Найяснейшы (12211288) перамог у спрэчцы наконт спадчыны Ландграфства Цюрынгія (у так званай вайне за Цюрынгскую спадчыну), дзе яго дзядзька, Генрых IV Распэ, у 1247 годзе памёр бяздзетным. У 1243/1255 Генрых III Найяснейшы набыў Плайсенланд каля горада Альтэнбург і пфальцграфства Саксонія. Спроба караля Альбрэхта I Габсбурга вярнуць сабе феод маркграфства Майсен, пацярпела крах у 1307 годзе пасля яго паражэння ў бітве пад Лукау.

У 1423 годзе майсенскаму маркграфу Фрыдрыху I было перададзена герцагства Саксен-Вітэнберг. Тым самым маркграфства Майсен стала часткай курфюрства Саксонія і страціла характар самастойнага княства. Лейпцыгскі падзел 1485 года паміж братамі Эрнстам і Альбрэхтам прывёў да аддзялення Майсена ад Саксоніі (Цюрынгія была падзелена паміж братамі).

У 1547 годзе герцаг Морыц атрымаў тытул курфюрста Саксоніі, пасля чаго яго ўладання, у тым ліку Майсен, сталі часткай курфюрства (а пазней і каралеўства) Саксонія.

Граніцы маркграфства Майсен амаль супадаюць з граніцамі сучаснай зямлі Вольная дзяржава Саксонія.

Таксама існавала бургграфства Майсен, першапачатковыя граніцы якога амаль супадаюць з граніцамі сучаснага раёна Майсен.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Майсен
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Зніклі ў 1423 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 965 годзе
Катэгорыя·Маркграфствы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Гістарычныя германскія дзяржавы