wd wp Пошук:

Мае дзевяностыя

«Мае дзевяностыя» — аўтабіяграфічны раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2018 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». Кніга пра маладосць пісьменніка і рэчаіснасць 1990-х гадоў.

Сюжэт

Аўтар, маладосць якога прыпала на гэты час, у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе спрабуе паказаць найноўшую гісторыю краіны праз гісторыю сталення асобы. Кніга апісвае 1990-я гады і горад Мінск у першыя гады незалежнасці Беларусі. Апошнія гады СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі асабістага жыцця.

Дзевяностыя аўтар сустрэў школьнікам Алегам у мінскім мікрараёне Шабаны, а развітаўся з імі пісьменнікам Альгердам. Паміж гэтымі падзеямі было навучанне ў педінстытуце, галасаванне за Зянона Пазняка, праца карэспандэнтам у газеце трактарнага завода, заснаванне і заняпад уласнага панк-гурта «Правакацыя», літаб’яднанне «Крыніца», Бум-Бам-Літ. У гэты час у Беларусі было насычанае палітычнае жыццё, праходзілі мітынгі, выбары, забастоўкі, галадоўкі.

Цікавыя факты

Узнагароды

Зноскі

  1. Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца(нявызн.), Саюз беларускіх пісьменнікаў (25 чэрвеня 2019).
  2. Вынікі прэміі Кніга году 2018(нявызн.) .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Творы Альгерда Бахарэвіча
Кнігі 2018 года
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Кнігі паводле алфавіта
Раманы на беларускай мове