wd wp Пошук:

Мадонна з дзіцем ля каміна

«Тройца». Левая створка дыптыху. Эрмітаж

Мадонна з дзіцем ля каміна (ням.: Maria mit dem Jesuskind am Kamin) — карціна алеем на дрэве аўтарства Рабера Кампена, якая захоўваецца ў Эрмітажы. Гэты твор з’яўляецца правай створкай дыптыха, левая створка прысвечана Тройцы.

Апісанне

Марыя намаляваная ва ўтульным інтэр’еры бюргерскага дома. З натуральнасцю простай жанчыны яна размясцілася ля каміна, яе атачаюць звычайныя бытавыя прадметы[1]. Яна цалкам паглынутая звычайнымі матчынымі клопатамі і збіраецца спавіваць Дзіцятка, для чаго грэе руку ля каміна[2].

Кампен падрабязна прайграў дэталі інтэр’еру і прадметы хатняга ўжытку, падкрэсліўшы іх аб’ём, матэрыяльнасць і асаблівасці фактуры: мармуровыя пліткі падлогі, накідку з футра гарнастая на каленях Панны Марыі, таз і збан з латуні, беласнежны ручнік, жалезныя клямары, капялюшыкі цвікоў і краты акна[2]. Аднак глядач з першага погляду бачыць у гэтай карціне нешта большае, што выходзіць за межы штодзённасці: жыццё прасторы, намаляванай мастаком, нібы спынілася, непадуладнае звыклай плыні часу, рэчы пры ўсёй іх канкрэтнасці ўспрымаюцца як тыя, што належаць не празаічнай рэчаіснасці, а нейкаму іншаму, ідэальнаму свету[1]. Кожны адлюстраваны прадмет становіцца сімвалам: рукамыйніца і ручнік сімвалізуюць чысціню Марыі, адкрытае акно і святло, што льецца з яго, — прысутнасцю духоўнага пачатку, камін — злыя сілы, ад якіх Марыя абараняе немаўля[1].

Правенанс

Карціна трапіла ў Эрмітаж са збору Д. П. Тацішчава(руск.) бел. ў С. — Пецярбургу па завяшчанні ўладальніка ў 1845 годзе. Спачатку дыптых прыпісваўся Ван Эйку, але падобная атрыбуцыя не пацвердзілася[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Мадонна с младенцем у камина (руск.)
  2. 1 2 3 Мадонна с Младенцем у камина (правая створка диптиха) (N 212814) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дыптыхі
Катэгорыя·Карціны 1430 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле сюжэтаў Новага Запавету
Катэгорыя·Выявы Дзевы Марыі
Катэгорыя·Карціны Рабера Кампена
Катэгорыя·Карціны са збораў Дзяржаўнага Эрмітажа