wd wp Пошук:

Мадлен Французская

Мадлен Французская (фр.: Madeleine de France; або Мадлен дэ Валуа (фр.: Madeleine de Valois); 10 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1537) — першая жонка караля Шатландыі Якава V[3].

Біяграфія

Прынцэса Мадлен была пятым дзіцем караля Францыі Францыска I ад яго шлюбу з Клод, герцагіняй Брэтонскай[3]. Слабая і хваравітая з нараджэння, прынцэса правяла дзяцінства ў даліне Луары, таму што яе бацька асцерагаўся, што жыццё ў Парыжы можа неспрыяльна адбіцца на яе стане. У шаснаццацігадовым узросце ў яе былі выяўлены сухоты.

У 1536 годзе Якаў V, кароль Шатландыі, прыбыў да двара Францыска з мэтай знайсці сабе нявесту з багатым пасагам, які папоўніў б спусцелую казну, а таксама па магчымасці ўмацаваць сувязі з французскім каралеўствам[4]. Яго ўвагу прыцягнула прынцэса Мадлен, і ён прасіў яе рукі. Але Францыск, памятаючы пра яе хваробу і суровы клімат Шатландыі, які мог апынуцца пагібельным для дачкі, спачатку адказаў адмовай. Разглядаліся таксама заручыны з Марыяй дэ Гіз, але Якаў аддаў перавагу прынцэсе.

Паколькі і сама Мадлен выказала вялікую цікавасць да маладога шатландскага караля, паўторная прапанова Якава была прынята. Яны абвянчаліся 1 студзеня 1537 года ў Саборы Парыжскай Божай Маці. Праз гэты шлюб Францыск і Якаў спадзяваліся аднавіць і ўмацаваць Стары саюз паміж Шатландыяй і Францыяй. Акрамя таго, кароль даў за дачку шчодры пасаг[4].

Пасля некалькіх месяцаў святочных урачыстасцей у маі 1537 года маладыя адбылі ў Шатландыю. На той момант здароўе Мадлен ужо выклікала сур’ёзныя асцярогі, і 7 ліпеня, праз некалькі тыдняў пасля прыезду, яна сканала на руках у мужа[4].

Каралева Мадлен была пахавана ў Холірудскім абацтве ў Эдынбургу. Менш чым праз год пасля яе смерці Якаў ажаніўся з Марыяй дэ Гіз[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 Madeleine de Valois(англ.)  (недаступная спасылка). thepeerage.com. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2015. Праверана 30 студзеня 2010.
  4. 1 2 3 4 James V: Undiscovered Scotland(англ.)  (недаступная спасылка). undiscoveredscotland.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2015. Праверана 30 студзеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Французскія прынцэсы
Катэгорыя·Памерлі ў Эдынбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Валуа
Катэгорыя·Валуа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1520 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1537 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сен-Жэрмен-ан-Ле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных