wd wp Пошук:

Магнус III Мекленбургскі

Магнус III Мекленбургскі (ням.: Magnus III. von Mecklenburg; 4 ліпеня 1509, Штаргард — 28 студзеня 1550, Бютцаў) — герцаг Мекленбург-Шверына, з 1516 года біскуп Шверына і з 1532 года адміністратар Шверынскага біскупства.

Магнус — старэйшы сын герцага Генрыха V Мекленбургскага. Паколькі ён памёр раней свайго бацькі, ён не кіраваў у Мекленбургу. 21 ліпеня 1516 года, гэта значыць яшчэ малалетнім, Магнус быў выбраны біскупам Шверына. Да сваёй канфірмацыі ў 1532 годзе пытаннямі кіравання займаўся пастар Шверынскага сабора Генрых Банцков. Дзякуючы ўводу ў Мекленбургу Рэфармацыі Магнус стаў з 16 верасня 1532 года адміністратарам Шверынскага біскупства. 26 жніўня 1543 года ён жаніўся на Елізавеце Дацкай, дачцы караля Даніі Фрыдэрыка I. Вяселле праходзіла ў Кільскім палацы. Дзяцей у Магнуса і Елізаветы не было. Магнус памёр у Бютцаве і быў пахаваны каля царквы Даберанскага манастыра. Пераемнікам Магнуса III на пасадзе біскупа Шверына стаў яго стрыечны брат Ульрых Мекленбургскі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Мекленбургскі дом
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1509 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мекленбургскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1550 годзе
Катэгорыя·Біскупы Шверына
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня