wd wp Пошук:

Магерка

Селянін у магерцы. Вёска Заходы Шклоўскага раёна. Пачатак XX ст.

Маге́рка (таксама Катруха у жаргоне дрыбінскіх шапавалаў) (Праз польск.: magierka ад венг.: magyar — венгерская шапка) — старадаўні мужчынскі галаўны ўбор, пашыраны на Беларусі ў XVIXIX стст. Спачатку рабілася з аксаміта ці сукна, але потым самым звычайным матэрыялам для магерак стала валяная поўсць.[1]

Звычайна для вытворчасці магерак зшывалі 4 кускі тоўстага сукна з валянай поўсці ў форме каўпака ці ўсечанага конуса вышынёй 15-20 см. Палі не рабіліся. Колер магеркі мог быць рознага адцення ад белага да чорнага, часам — карычневы.[2]

Для ўпрыгожвання магерак карысталіся доўгім пяром, вышыўках ніткамі і шнурам, а таксама аплікацыяй.

Магерка з’яўляецца часткай традыцыйнага народнага касцюма ў некаторых польскіх, літоўскіх, украінскіх і беларускіх мясцовасцях.

Зноскі

  1. Магерка
  2. Магерка

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Літоўскі касцюм
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Польскі касцюм
Беларускі касцюм
Украінскі касцюм
Рускі касцюм
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Галаўныя ўборы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара