wd wp Пошук:

Маа Дунь

Маа Дунь (茅盾, сапр. Шэнь Яньбін, 沈雁冰; 4 ліпеня 1896, Дунсян, Дынастыя Цын — 27 сакавіка 1981, Пекін, Кітай) — кітайскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Пекінскім універсітэце. У 1949—1964 гадах міністр культуры КНР, у 1976—1981 — старшыня Саюза кітайскіх пісьменнікаў.

Творчасць

Яго творчасці ўласціва спалучэнне традыцыйнага стылю з патрабаваннямі эстэтыкі сацыялістычнага рэалізму. Сам вызначаў свой метад як «натуралізм». Да натуралістаў адносіў такіх аўтараў як Л. М. Талстой, А. П. Чэхаў. Лічыў іх сваімі папярэднікамі. Праблемы інтэлігенцыі, расчараванай у рэвалюцыі, адлюстраваны ў трылогіі «Зацьменне» (1927—1928), зборніках апавяданняў «Шыпшына» (1929) і «Леташняя трава» (1931). Жыццё кітайскага горада і вёскі ў аповесці «Крама сям’і Лінь» (1932), рамане «Перад світаннем» (1933). Рэвалюцыйныя настроі ў сялянскім асяроддзі — галоўная тэма «Вясковай трылогіі» (1932—1934). У гады вайны супраць Японіі (1937—1945) у творах гучаць патрыятычныя матывы (раман «Распад», 1941; аповесці «Несправядлівасць», «Аповесць пра першы этап», «Пасля разгрому» і інш.). Роздум пра лёс кітайскай правінцыі напярэдадні рэвалюцыі 1911 адлюстраваны ў рамане «Зарошанае лісце, чырвонае, як кветкі веснавыя» (1942). Аўтар літаратурна-крытычных твораў, публіцыстыкі (зборнікі «Натхненне». 1959: «Пра гісторыю і гістарычныя драмы», 1962, і інш.). Увёў у кітайскую літаратуру метад «плыні свядомасці» (раман «Распад»).

Прапагандаваў у Кітаі творчасць Томаса Мана, Эрнеста Хемінгуэя, Івана Вазава і інш. Перакладаў творы Валянціна Катаева, Васіля Гросмана. Падчас «культурнай рэвалюцыі» адышоў ад літаратурнай дзейнасці. У КНР ёсць літаратурная прэмія імя Маа Дуня.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Mao Dun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mao Dun // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Старшыня Саюза кітайскіх пісьменнікаў
19531981
Пераемнік:
Ба Цзінь
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кітайскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Палітыкі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Міністры культуры Кітая
Катэгорыя·Выпускнікі Пекінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Кітая
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты Кітая
Катэгорыя·Пісьменнікі Кітая
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Кітая
Катэгорыя·Перакладчыкі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старшыні Саюза кітайскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Пекіне