wd wp Пошук:

МОПР

Паштовая марка СССР:
10-годдзе МОПР, 1932 год.
Марка членскага і шэфскага ўзносу.

Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР)камуністычная дабрачынная арганізацыя, створаная па рашэнні Камінтэрна ў якасці камуністычнага аналага Чырвонага Крыжа.

Агульныя звесткі

МОПР, маючы аддзяленні ў дзясятках краін свету, аказвала грашовую і матэрыяльную дапамогу асуджаным рэвалюцыянерам.

У літаратуры сустракаецца таксама расшыфроўка абрэвіятурыМіжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам, а таксама назва Міжнародная Чырвоная дапамога.

Арганізацыя выпускала для сваіх членаў нагрудныя знакі. Таксама ўдзельнікі МОПР плацілі членскія ўзносы.

Гісторыя

Створана ў 1922 годзе рашэннем 4-га Кангрэса Камінтэрна.

Задачы МОПР вызначаліся наступным чынам:

" МОПР з’яўляецца арганізацыяй пазапартыйнай і ставіць сваёй задачай юрыдычную, маральную і матэрыяльную дапамогу зняволеным змагарам рэвалюцыі, іх сем’ям і дзецям, а таксама сем’ям загінулых таварышаў. МОПР аб’ядноўвае вакол сябе шырокія масы рабочых, сялян і служачых. "

У сакавіку 1923 ЦК МОПР абвясціў дзень Парыжскай Камуны (18 сакавіка) сваім святам. Да 1924 году арганізацыя мела секцыі ў 19 краінах. Да 1932 года МОПР аб’ядноўвала 70 нацыянальных секцый, якія ўключалі каля 14 млн чалавек (з іх 9,7 млн чалавек уваходзілі ў МОПР СССР, унёскі якой у фонд былі найбольш значнымі). Да 1936 года МОПР, як і НКУС, меў права на выдачу дазволаў на ўезд у СССР.

У міжнародным маштабе дзейнічала да Другой сусветнай вайны, савецкая секцыя — да 1947 года.

МОПР арганізоўваў дапамогу і падтрымку Антоніа Грамшы і Георгію Дзімітраву

Старшыні ЦК МОПР

Секцыі па краінах

За час існавання МОПР былі наступныя нацыянальныя секцыі:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1947 годзе
Катэгорыя·Камуністычны інтэрнацыянал
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі СССР
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1922 годзе