wd wp Пошук:

МАЗ-СПОРТаўта

Шаўковы шлях 2016

МАЗ-СПОРТаўта (СК “МАЗ-СПОРТаўта”, MAZ-SPORTauto) — беларуская спартыўная каманда па ралі-рэйдах Мінскага аўтамабільнага завода (Мінск, Рэспубліка Беларусь). Каманда выступае на гоначных аўтамабілях маркі МАЗ.

Гісторыя СК “МАЗ-СПОРТаўта”

Каманда была створана ў 2010 годзе. Для спартыўнага аўтамабіля за аснову быў узяты серыйны паўнапрывадны грузавік МАЗ-5309. Першая спартыўная машына была сабрана ў сціснутыя тэрміны на магутнасцях эксперыментальнага цэха заводу. У машыне была ўсталявана 16-ступеністая каробка перадач ZF, шыны Continental, рухавік Д280.5-14 (800 к.с., 8 цыліндраў, аб’ём 17,2 літраў, падрыхтаваны Мінскім маторным заводам).

У першай жа гонцы «Шаўковы шлях—2010» каманда фінішавала на 12 месцы[1] Макет першага спартыўнага грузавіка МАЗ-5309RR зараз усталяваны ў ведамасным дзіцячым летнім лагеры «Зубраня»[2].

На другім для каманды[3] «Шаўковым шляху—2011» грузавікі СК “МАЗ-СПОРТаўта” занялі 18-е і 23-е месцы[4]. На гэтай гонцы быў прадстаўлены другі[5] гоначны балід каманды (новая версія спартыўнага грузавіка была істотна палегчана, былі ўзмоцнены рысоры) і мадэрнізавана машына тэхнічнага суправаджэння[6].

Першым начальнікам каманды быў Рыгор Пацкевіч. У 2011 годзе начальнікам каманды быў прызначаны Валерый Казлоўскі, які таксама выступаў у якасці штурмана. Але пасля няўдалага[7] выступу на Дакары-2016 кіраўніцтва заводу прыняло рашэнне пра змену кіраўніцтва каманды. З 2016 году камандай кіруе Сяргей Вязовіч, паралельна з’яўляючыся пілотам асноўнага экіпажа[8].

Гоначныя аўтамабілі

Асноўны артыкул: МАЗ-5309RR

МАЗ-6440RR

За 5 гадоў каманда змагла пабудаваць 5 спартыўных грузавікоў трох пакаленняў. Увесь час вядзецца праца над удасканаленнем канструкцыі[9][10], зніжэннем вагі, паляпшэннем умоў працы экіпажа. У першых двух пакаленнях гоначных машын былі ўсталяваны рухавікі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў. З 2015 года ў трэцім пакаленні балідаў выкарыстоўваюцца рухавікі Gyrtech чэшскай кампаніі Buggyra.

У снежні 2018 года была прэзентавана капотная машына новага пакалення — МАЗ-6440RR[11].

Вынікі

Ралі «Дакар»

Пілот Машына Вынікі выступаў на Ралі «Дакар»
2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020 2021
Васілеўскі А. МАЗ-5309RR 31 21 31 10 Сыход 6 13 8 12[12]
Васілеўскі У. МАЗ-5309RR 25
Вязовіч С. МАЗ-5309RR 27 11 34 Сыход 13 2 6
МАЗ-6440RR 3 Сыход[13]
Вішнеўскі А. МАЗ-5309RR 21 14 11 8
МАЗ-6440RR 6[14]

Зноскі

  1. Белорусская команда заняла 12-е место (нявызн.). dakar.4x4.by. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  2. Спортивный МАЗ для детского лагеря “Зубренок” (нявызн.). ADT.BY Автомобильный журнал Автодайджест. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  3. Дубль два (нявызн.) (недаступная спасылка). motor.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  4. Гонщики “МАЗ-СПОРТавто” с успехом прошли ралли-рейд “Шелковый путь” (нявызн.). Российская газета. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  5. Юрий Гоголев. МАЗ создал новые болиды для серии Дакар(руск.) . autocentre.ua (6 ліпеня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  6. Владимир Чехута. Спортивные МАЗы собрались в путь (нявызн.). abw.by (14 ліпеня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  7. Роман Шантар. Руководитель “МАЗ-СПОРТавто”: из неудач важно делать правильные выводы (нявызн.). sputnik.by (27 сакавіка 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  8. Сергей Вязович возглавил команду «МАЗ-СПОРТавто» | Во славу Родины — Свежий выпуск (нявызн.) (недаступная спасылка). vsr.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  9. МАЗ - 5309RR ‘15 (Спортивные модели) - история, фотографии, журналы (нявызн.). trucksplanet.com. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  10. Новый раллийный МАЗ для «Дакара» оснащён двигателем на основе Caterpillar мощностью 930 л. с. Сам грузовик стал на 300 кг легче - Авто onliner.by (нявызн.). Onliner.by. Праверана 21 чэрвеня 2016.(недаступная спасылка)
  11. МАЗ-6440RR — первый спортивный “капотник” из Минска. Не только мощный и маневренный, но и эффектно выглядит! // abw.by (руск.)
  12. Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)
  13. Profil of SIARHEI VIAZOVICH - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)
  14. Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)

Спасылкі

Відэа

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Ралі «Дакар»
Катэгорыя·Шаўковы шлях, ралі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ралі-рэйды
Катэгорыя·Ралі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чэмпіянат Беларусі па ралі
Катэгорыя·Чэмпіянаты Расіі па ралі
Катэгорыя·Мінскі аўтамабільны завод