wd wp Пошук:

Лінія Керзана

Лінія Керзана (1945) і змены тэрыторыі Польшчы.

Лінія Керзана — умоўная назва лініі, вызначанай міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі, лордам Дж. Керзанам, і прапанаванай Парыжскай мірнай канферэнцыяй (1919—1920) у 1920 г. для ўсталявання ўсходняй дзяржаўнай мяжы Польшчы. Праходзіла праз Гродна — Ялаўку — Няміраў — Брэст-Літоўск — Дарагуск — Усцілуг, усходней Грубешова, праз Крылоў і далей заходней Равы-Рускай, усходней Перамышля да Карпат.

Вялікабрытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненню вайны і выпрацавала прапановы па размежаванню — «лінія Керзана» павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы рассялення палякаў, з аднаго боку, і беларусаў і ўкраінцаў, з другога. Аднак Савецкая Расія адмаўляла Вялікабрытаніі, як пасрэдніку, пакуль паражэнне Чырвонай Арміі ў Варшаўскай бітве ў жніўні 1920 не прывяло да пералому ў вайне. Прадугледжвалася ўстанаўленне перамір’я і граніцы па «лініі Керзана», і ў той жа дзень на занятай ад польскіх войск тэрыторыі Беларусі была паўторна абвешчана незалежная БССР. 3 жніўня Вялікабрытанія накіравала ноту ўраду РСФСР, у якой патрабавала спыніць наступленне савецкіх войск на этнічных граніцах Польшчы. У адказ у ноце ўрада РСФСР сцвярджалася гатоўнасць весці перагаворы непасрэдна з Польшчай. 7 жніўня польскі ўрад пагадзіўся на такія перагаворы, але 10 жніўня адмовіўся ад іх.

На Тэгеранскай канфэрэнцыі (лістапад-снежань 1943) была прынята прапанова У. Чэрчыля аб тым, што прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны будуць задаволены за кошт Германіі, а ў якасці мяжы на ўсходзе павінна быць лінія Керзана.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Другая сусветная вайна
Гісторыя Польшчы
Савецка-польскія адносіны
Дзяржаўныя межы
Гісторыя Украіны (1917—1991)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Гісторыя Беларусі (1918—1939)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Знешняя палітыка СССР
XX стагоддзе ў Польшчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак