wd wp Пошук:

Лінус Торвальдс

Лінус Бенедыкт Торвальдс (28 снежня 1969 у Хельсінкі, Фінляндыя), фінскі праграміст, сусветна вядомы як арганізатар распрацоўвання ядра Linux. Цяпер выконвае ролю каардынатара гэтага праекта.

У пач. 1990-х гг. Лінус пачаў распрацоўваць аналаг Minix (аперацыйнай сістэмы Э.Таненбаўма), UNIX-падобную аперацыйную сістэму для ПК. Цяпер Linux працуе на мностве іншых архітэктур.

Біяграфія

Лінус нар. у Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі, у сям’і журналістаў Ганны і Нільса Торвальдсаў. Абодва бацькі былі ў свой час студэнцкімі актывістамі Хельсінкскага ўніверсітэта ў 1960-х гг. Бацька Лінуса быў камуністам, у сяр. 1970-х гг. вучыўся ў Маскве.

Лінус Торвальдс вучыўся ў Хельсінкскім універсітэце ў 19881996, пры канцы вучобы атрымаў магістарскае званне па камп’ютарных тэхналогіях (тэма магістарскай работы: Linux: пераносная аперацыйная сістэма).

З жонкай пазнаёміўся на ўводных курсах у камп’ютарнай лабараторыі ўніверсітэта. Лінус даў усёй групе заданне даслаць яму са сваіх персанальных камп’ютараў ліст. Тады яго будучая жонка (слухачка гэтых курсаў) даслала Лінусу e-mail, у якім запрасіла яго на сустрэчу. Цяпер у сям’і Торвальдсаў тры дачкі: Патрысія Міранда (нар. 5 снежня 1996), Даніэла Яланда (нар. 16 красавіка 1998) і Цэлестыя Аманда (нар. 20 лістапада 2000).

Торвальдс разам з сям’ёй пераехаў у Сан Хасэ, Каліфорнія. У чэрвені 2004 Торвальдсы пераехалі ў Портланд, Арыгон, бліжэй да працоўнага месца Лінуса.

Лінус працаваў у кампаніі Transmeta з лютага 1997 па чэрвень 2003, зараз працуе ў Лабараторыі Адкрытых Крынічных Кодаў, калектыўна створанай многімі карпарацыямі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122924517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Linus Torvalds // Babelio — 2007.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122924517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Kelion L. Linus Torvalds: Linux succeeded thanks to selfishness and trust // BBC News OnlineBBC, 2012. Праверана 31 сакавіка 2016.
  5. Linus Torvalds // Biografiskt lexikon för FinlandSLS.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Linux
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
Катэгорыя·Праграмісты
Катэгорыя·Распрацоўшчыкі свабоднага праграмнага забеспячэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Постаці Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня