wd wp Пошук:

Лінаўскі сельсавет

Лінаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лінава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лінёўскі сельсавет у складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лінёва (Лінова), пазней Лінава-1. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Ткачоўскага сельсавета перададзена вёска Млынок[1], 11 чэрвеня 1962 года — вёска Варотнае[2]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны вёскі Ліновачка (злілася з вёскай Аранчыцы) і Лінава 2 (злілася з вёскай Лінава 1)[3]. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смалянскага сельсавета, 18 лістапада 2005 года — тэрыторыя скасаванага Бакунскага сельсавета (вёскі Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі, Ткачы)[4]. 29 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лінава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3814 чалавек[5], з іх 89,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 4,7 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 18 ноября 2005 г. № 190 Об изменениях административно-территориального устройства Пружанского района Брестской области Архівавана 23 верасня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Лінаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат