wd wp Пошук:

Лікійская мова

Лікійская мова (саманазва Tρχμελε, чытаецца як “трмьмілі”) — старажытная вымерлая анаталійская мова, распаўсюджаная ў 1 тысячагоддзі да н. э. на поўдні Малой Азіі (Лікія). Родная мова лікійцаў.

Лікійская мова мае адзінае паходжанне з лувійскай, магчыма з’яўляецца яе нашчадкам. Пісьмовасць на аснове алфавіту ўзнікла ў VI ст. да н. э., знешне нагадвае грэчаскую, але мае 1 знак карыйскага пісьма. Словы часта аддзелены двукроп’ем. Сучасныя даследчыкі вылучаюць лікійскую пісьмовасць тыпаў А і Б. Лічыцца, што яны адлюстроўваюць 2 розныя дыялекты.

У позні перыяд (канец 1 тысячагоддзя да н. э.) лікійцы карысталіся мясцовай гаворкай, у якой прысутнічалі грэчаскія і лікійскія словы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анаталійскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта