wd wp Пошук:

Лувійская мова

Лувійская мова — старажытная індаеўрапейская мова, распаўсюджаная ў Малой Азіі ў бронзавым і раннім жалезным веку, родная мова лувійцаў.

Класіфікацыя

Лувійская мова адносіцца да зніклай галіны анаталійскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям’і. Гэта аглюцінатыўная мова з характэрным намінатыўным словазмяненнем.

Распаўсюджанне

У 2 тысячагоддзі да н. э. лувійскай мовай карысталіся на тэрыторыі амаль усёй Малой Азіі. Запісы на ёй таксама знаходзяць у паўночнай Сірыі. У XIV - XII стст. да н. э. пісьмовая лувійская мова нароўні з хецкай афіцыйна ўжывалася ў Хецкай дзяржаве. У тэкстах XIII ст. да н. э. нават заўважны ўплыў лувійскай мовы на хецкую. Пасля знікнення Хецкай дзяржавы лувійская мова выкарыстоўвалася жыхарамі Малой Азіі да VII ст. да н. э.

Даследаванне

Першае апісанне лувійскіх іерогліфаў было пакінута ў 1812 г. швейцарскім вандроўнікам падчас наведвання Хамы. У 1876 г. А. Г. Сэйс прапанаваў версію, што яны з’яўляюцца хецкімі. Таму першыя знаходкі лувійскіх тэкстаў на месцы раскопак хецкіх гарадоў вызначаліся як хецкія. У 1919 г. швейцарскі даследчык Эміль Фарэр вылучыў лувійскую мову як самастойную, блізкую да хецкай.

Пісьмо

З пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. ужываліся 2 сістэмы пісьма: акадскі клінапіс і арыгінальныя лувійскія іерогліфы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Анаталійскія мовы
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-1
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-3
Катэгорыя·Мёртвыя мовы
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2