wd wp Пошук:

Карыйская мова

Карыйская мова — старажытная вымерлая анаталійская мова, распаўсюджаная ў канцы 2 - 1 тысячагоддзях да н. э. на паўднёвым захадзе Малой Азіі і бліжэйшых астравах Эгейскага мора. Родная мова карыйцаў.

Гісторыя

Зафіксавана ў пісьмовым выглядзе з VII ст. да н. э., аднак паводле археалагічных крыніц яе носьбіты-карыйцы з’явіліся на захадзе Малой Азіі ўжо ў 2 тысячагоддзі да н. э. Старажытныя грэкі называлі яе варварскай. Выйшла са звароту да канца 1 тысячагоддзя да н. э. у выніку элінізацыі насельніцтва Карыі.

Пісьмовасць

У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. узнікла карыйская літарная пісьмовасць на аснове фінікійскага алфавіта. Акрамя таго, вядомы надпісы на карыйскай мове літарамі грэчаскага алфавіта.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыя
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Анаталійскія мовы
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2