Лі́куці[1] (трансліт.: Likuci, руск.: Ликути) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабодкаўскага сельсавета.
Вёска стаіць на паўднёвым беразе пратоцы паміж азёрамі Снуды і Струста. Злучана грунтавой дарогай з вёскай Будзілы.
Большую частку года вёска з’яўляецца нежылой (звесткі на 2020 год)[крыніца?].
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.