wd wp Пошук:

Ліз Трас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Элізабет Мэры «Ліз» Трас (англ.: Elizabeth Mary “Liz” Truss; нар.26 ліпеня 1975, Оксфард) — брытанскі палітык, міністр знешняга гандлю (2019—2021). 15 верасня 2021 года прызначаная міністрам замежных спраў.

Міністр навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі ў першым і другім кабінетах Дэвіда Кэмерана (2014—2016), міністр юстыцыі і першая ў гісторыі жанчына лорд-канцлер у першым кабінеце Тэрэзы Мэй (2016—2017).

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі з 6 верасня 2022 года да 24 кастрычніка 2022 года.

На чале ўрада

Ліз Трас сутыкнулася з незадаволенасцю з боку аднапартыйцаў. У прыватнасці, Кансерватыўная партыя абяцала скараціць міграцыю ў Брытанію, але Трас фактычна адмовілася выконваць абавязацельства. Яна адхіліла Суэлу Брэверман з пасады міністра ўнутраных спраў, паколькі тая адстойвала абяцанне скараціць агульную міграцыю. Больш за 20 дэпутатаў-кансерватараў публічна крытыкавалі Ліз Трас, прычым 13 публічна заклікалі яе сысці ў адстаўку.

Прызначаны Ліз Трас міністр фінансаў Квасі Квартэнг у верасні абвясціў аб новым бюджэце, які прадугледжвае самае вялікае скарачэнне падаткаў за паўстагоддзя. Такім чынам яна хацела стымуляваць эканамічны рост. Рашэнне выклікала падзенне фунта да рэкордна нізкага ўзроўню і крытыку з боку МВФ. План на фоне энергетычнага крызісу аказаўся нерэалістычным.

Папулярнасць Трас істотна ўпала, выбаршчыкі былі занепакоеныя магчымым эканамічным хаосам у краіне. Банку Англіі давялося ўмяшацца, каб стабілізаваць рынак дзяржаўнай запазычанасці і аднавіць давер.

Палітычны хаос павялічыўся наступныя дні на фоне міжпартыйнай барацьбы. Урэшце прадстаўнікі кансерватараў вырашылі, што ў іх няма іншага выбару, акрамя як прымусіць Ліз Трас сысці. Многія заканадаўцы-кансерватары палічылі, што ў іх няма шанцаў выйграць выбары ў 2024 годзе з Трас на чале[7].

Ліз Трас абвяшчае аб адстаўцы з пасады прэм’ер-міністра.

Ліз Трас сышла ў адстаўку праз 6 тыдняў пасля прызначэння. Гэта антырэкорд знаходжання на пасадзе брытанскага прэм’ера.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Who’s Who — (untranslated), 1849.
  2. https://www.theguardian.com/politics/2022/sep/05/pizza-nights-and-sleepovers-how-liz-truss-children-may-cope-with-life-at-no-10
  3. 1 2 3 Landler M. A Hawkish Diplomat Takes Control, Facing Hard Times and Johnson’s Ghost — 2022.
  4. https://www.express.co.uk/news/politics/1638643/liz-truss-royal-family-lib-dem-conservative-leadership-2022-next-prime-minister-spt
  5. https://d-nb.info/gnd/1249372569 Праверана 6 верасня 2022.
  6. https://littlesis.org/person/54107 Праверана 6 верасня 2022.
  7. Чаму Ліз Трас так хутка сышла?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оксфардзе
Катэгорыя·Палітыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міністры Вялікабрытаніі