wd wp Пошук:

Лідзія Паўлаўна Абрамава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамава. Лідзія Паўлаўна Абрамава (нар. 10 сакавіка 1946, Паставы) — народная артыстка Расіі, лаўрэат усерасійскіх конкурсаў, прафесар.

Біяграфія

На радзіме пражыла толькі два гады, а потым сям’я пераехала ў Расію. Скончыла сямігодку, Казанскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, затым шэсць гадоў працавала на ваенным заводзе, дзе была нязменнай удзельніцай святочных канцэртаў. Працуючы на заводзе, яна скончыла вакальнае аддзяленне Казанскага музычнага вучылішча і паступіла ў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у Маскве.

Пасля заканчэння аспірантуры (1986) Лідзія Абрамава больш за дваццаць гадоў выкладае сольны спеў у навучальных установах Масквы.

Прафесар кафедры акадэмічнага спеву Маскоўскага дзяржаўнага інстытута музыкі імя А. Шнітке, Прэзідэнт рэгіянальнага грамадскага фонду «Авэ Марыя», заснавальнік і старшыня міжнароднага студэнцкага конкурсу «Bellа vосе».

Творчасць

З 1978 года па 1997 год была салістка Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі. У яе рэпертуары звыш тысячы твораў, цэлыя праграмы рускай і замежнай класікі, старадаўнія рамансы і народныя песні. Спявачка часта выступае ў Расіі і за мяжой (Венгрыя, Францыя, Англія, Італія, Мальта і інш.)[1].

Зноскі

  1. Абрамава Лідзія Паўлаўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя артысты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў