wd wp Пошук:

Лідзія Аляксандраўна Малчанава

Лідзія Аляксандраўна Малчанава (15 ліпеня 1921, в. Бузанава, Кастрамская вобласць15 мая 2011, Мінск) — вучоны–этнограф, гісторык. Доктар гістарычных навук (1969).

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт Ленінградскага універсітэта (1944), аспірантуру Інстытута этнаграфіі АН СССР (1948, кіраўнік дысертацыі ― прафесар Д. К. Зяленін). З 1948 года старшы навуковы супрацоўнік сектара этнаграфіі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, у 1957–1991 гадах старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі[1].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў — матэрыяльная культура беларусаў.

У 1969 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Производственная деятельность и материальная культура белорусского крестьянства XIX - начала XX в».

Значны ўклад даследчыца ўнесла ў вывучэнне гістарычна-этнаграфічнага раяніравання матэрыяльнай культуры беларусаў.

Па выніках шматгадовых палявых этнаграфічных даследаванняў Л. Малчанавай былі напісаны і апублікаваны шматлікія работы амаль па ўсіх аспектах гэтай часткі культуры: паселішчах і сядзібах, традыцыях харчавання і прадметах начыння, касцюму, сельскагаспадарчых прыладах працы.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Малчанава Лідзія Аляксандраўна // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. — Мн.: 1989. — С. 370. — ISBN 5-85-7000-014-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»