wd wp Пошук:

Лідзбарк

Лідзбарк[1] (польск.: Lidzbark, Lidzbark Welski, ням.: Lautenburg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Дзялдоўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Лідзбарк. Займае плошчу 5,68 км². Насельніцтва 7900 чалавек (на 2018).

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1301 г. па нямецкім праве. Пасля пачатку валадарання тут крыжакоў у 1303 г., імі быў пабудаваны замак і ўмацаванае паселішча. У гэты час сярод іншага былі пабудаваныя касцёл, млын і ратуша. Каля 1325 г. паселішча атрымала гарадскія правы. У 1405-1407 гг. горад быў абнесены мураванымі сценамі з двумя брамамі. Пасля Торуньскага міру 1466 г. горад знаходзіўся ў складзе Польшчы. Падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. горад апытуўся ў складзе Прусіі, за выключэннем 1807-1815 гг, калі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Герцагства Варшаўскага. Да Польшчы горад вярнуўся ў 1920 г. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў разбураны на 75%.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Дзялдоўскага павета
Катэгорыя·Гарады Вармінска-Мазурскага ваяводства
Катэгорыя·Лідзбарк (гміна)