wd wp Пошук:

Лёзненскі сельсавет

Лё́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лёзна (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лёзна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Лёзна атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарніцкага сельсавета[1]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета са Стасеўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Красыншчына, Уна і Шахі)[2]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены з гарадскога пасёлка Лёзна ў вёску Зубкі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета тэрыторыя скасаванага Стасеўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна)[3]. Да 2005 года цэнтр сельсавета вернуты ў гарадскі пасёлак Лёзна. 26 чэрвеня 2018 года скасавана вёска Вагараўшчына[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3122 чалавекі[5], з іх 85,6 % — беларусы, 11,1 % — рускія, 2,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[6].

Іншае

Будынак адміністрацыі сельсавета знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Лёзна на вуліцы Чарняхоўскага, дом 4. Да 2011 года ў гэтым будынку размяшчалася гасцініца.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 26 июня 2018 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Лиозненского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Лёзненскі сельсавет