wd wp Пошук:

Лялеманцыя

Лялеманцыя[3] (Lallemantia) — род раслін сямейства ясноткавыя, які ўключае ў сябе 7 відаў траў і паўхмызнякоў, распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Паўднёвай і Паўднёва-Заходняй Азіі.

Магчыма, назва паходзіць ад грэч. λαλλη — «арэшак».

У шэрагу краін віды лялеманцыі (асабліва Lallemantia iberica і Lallemantia royleana) культывуюцца для атрымання з насення тлустага алею. Лісце расліны могуць выкарыстоўвацца ў якасці салатнай гародніны.

Віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Лялеманцыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.421
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мятныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта