Ля́днікі[1] (трансліт.: Liadniki, руск.: Лядники) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Радзюкоўскага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
Да 12 лютага 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Дулінаўскага сельсавета[2], да 31 студзеня 1983 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Шаркаўшчынскага пассавета[3].