wd wp Пошук:

Людміла Мікалаеўна Канановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канановіч. Людміла Мікалаеўна Канановіч (нар. 3 снежня 1966, в. Мясата, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік матэматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».

Працавала настаўнікам матэматыкі, намеснікам дырэктара і дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Маладзечна»; намеснікам старшыні Маладзечанскага райвыканкама.

З’яўлялася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, граматамі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Занесена на Дошку гонару Маладзечанскага раёна.

Асабістае жыццё

Замужам, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў