У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуцейка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хацановіч. Людміла Леанідаўна Пуце́йка (у дзявоцтве Хацановіч; нар. 13 сакавіка 1947, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.
Нарадзіліся ў сям’і мастака Леаніда Антонавіча Хацановіча. Мела сястру Таісію, таксама мастачку. Скончыла ў 1975 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці».
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Сярод твораў: габелены «Свята жыцця» (1984), «Палессе» (1985), «Кветкі Усць-Ілімску» (1986), «Вясна» (1990), трыпціх «Мой родны кут» (1997), жывапісныя кампазіцыі «Экспромт» (1986), «Вясковае лета» (1988), «Песня вясны», «Метамарфозы» (абедзве 1989), цыклы «Святло» (1991), «Кветкі зямлі» (1997—2000); серыя акварэляў «Вясна ў Гурзуфе» (1986) і інш. Творы вылучаюцца вытанчанасцю рысунка, багатай нюансіроўкай колеравых суадносін, ураўнаважанасцю кампазіцыі.
У шлюбе з мастаком Аляксандрам Пуцейкам.