wd wp Пошук:

Людміла Іванаўна Семяняка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семяняка.

Людміла Іванаўна Семяняка (руск.: Людми́ла Ива́новна Семеня́ка; нар. 16 студзеня 1952, Ленінград, СССР) — савецкая і расійская балерына, балетмайстар, харэограф, балетны педагог, актрыса; народная артыстка СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і прэміі Ленінскага камсамола (1976).

Біяграфія

Нарадзілася 16 студзеня 1952 года ў Ленінградзе. Бацька — Семяняка Іван Якаўлевіч, працаваў гравёрам у выдавецтве «Праўда». Маці — Семяняка Марыя Мітрафанаўна, апаратчыца хімічнай лабараторыі. Танцавальныя здольнасці і артыстызм упершыню выявіліся ў харэаграфічным гуртку Палаца піянераў ім. Жданава. У 10 гадоў паступіла ў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай) у клас Н. В. Белікавай, у 12 — дэбютавала на сцэне Ленінградскага тэатра оперы і балета ім. С. М. Кірава ў сольнай партыі маленькай Машы ў балеце «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага.

У 1969 годзе на Першым Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Маскве была ўдастоена ІІІ прэміі.

З 1970 па 1972 год працавала ў Ленінградскім тэатры оперы і балета ім. С. М. Кірава. Працягвала займацца пад кіраўніцтвам І. А. Калпаковай.

У 1972 годзе Ю. М. Грыгаровіч запрасіў яе ў Вялікі тэатр. У тым жа годзе артыстка паспяхова дэбютавала ў спектаклі Вялікага тэатра «Лебядзінае возера». Яе настаўнікам стала легендарная Г. С. Уланава, якая аказала значны ўплыў на творчасць балерыны. Акрамя пастаяннай працы з Г. С. Уланавай, балерына працавала з М. Ц. Сямёнавай, М. В. Кандрацьевай, М. Р. Сімачовым, займалася ў класе А. М. Месерэра.

У 1976 годзе заваявала 1-ю прэмію і залаты медаль I Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Токіа, а ў Парыжы С. Ліфар уручае ёй Прэмію імя Ганны Паўлавай Парыжскай акадэміі танца.

У Вялікім тэатры выступала з 1972 па 1998 год (у 1972—1992 — у штаце, у 1992—1998 — па кантракце), выканаўшы цэнтральныя партыі ў многіх балетах.

Зноскі

  1. 1 2 The International Who’s Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай