wd wp Пошук:

Людзікоўская мова

Людзікоўская мова (lyydin kiel’, l’yyd’ikiel) — мова прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям’і, на якой размаўляе лакальная група карэлаў людзікі. Часта разам з уласнакарэльскай, лівікоўскай карэльскай і цвярской карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнай карэльскай мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, людзікоўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.

На людзікоўскай мове размаўляюць на ўсходнім поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне заходняга ўзбярэжжа Анежскага возера — на тэрыторыі Кандапожскага, Пражынскага і Прыанежскага раёнаў.

Агульная характарыстыка

Пісьмовасць

Да XIX ст. кнігавыданне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Евангелле паводле Мацвея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і арфаграфіі мовы, у выніку чаго алфавіты розных выданняў адрозніваліся адзін ад аднаго.

У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскай мовы быў створаны лацінскі алфавіт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову.

Дыялекты

Людзікоўская мова падзяляецца на 3 гаворкі: кандапожскую, міхайлаўскую і пражынскую.

Грамадскае жыццё

Паводле закона рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскай, вепскай і фінскай моў карэльскія мовы маюць магчымасць на атрыманне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавай інфармацыі, гарантуецца права на атрыманне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моў не мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[2].

На людзікоўскай мове выходзіць газета «Lyydilaine» («Людзікі»).

Спасылкі

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. гл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Фіна-волжскія мовы
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Фінляндыі
Катэгорыя·Карэльская мова