wd wp Пошук:

Людвіг фон Кобенцль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кобенцль. Граф Людвіг фон Кобенцль (ням.: Johann Ludwig Joseph von Cobenzl; 1753—1809) — аўстрыйскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч з роду Кобенцляў.

Біяграфія

Карыстаўся заступніцтвам Каўніца. У 1779—1784 гадах — пасланец, а ў 1784—1797 і 1798—1800 гадах — пасол у Расіі[1]. Адыгрываў значную ролю ў арганізацыі манархічных кааліцый супраць рэвалюцыйнай Францыі, адстойваў інтарэсы Габсбургаў пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у знакамітым таўрычаскім падарожжы 1787 года.

З верасня 1800 года — міністр замежных спраў і дзяржаўны віцэ-канцлер, фактычна глава аўстрыйскай знешняй палітыкі з верасня 1801 па снежань 1805 года. Вымушаны быў падпісаць пагадненні з Напалеонам I: Кампа-Фармійскі мір 1797 года і Люневільскі мір 1801 года.

Разгром саюзных аўстрыйскіх і рускіх войскаў Напалеонам I пад Аўстэрліцам (2 снежня 1805 года) стаў прычынай сыходу Кобенцля ў адстаўку[2]. Свой мастацкі збор ён прадаў Кацярыне II.

Зноскі

  1. Кобенцль, дворянский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Напалеонаўскія войны
Катэгорыя·Манархісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Паслы Аўстрыі ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1809 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі