wd wp Пошук:

Людвіг Андрэас Феербах

Людвіг Андрэас фон Феербах (ням.: Ludwig Andreas von Feuerbach; 28 ліпеня 1804 — 13 верасня 1872) — нямецкі філосаф-матэрыяліст і атэіст, адзін з прадстаўнікоў класічнай нямецкай філасофіі.

У 1830 г. ананімна апублікаваў твор «Думкі пра смерць і бяссмерце», дзе паказаў негрунтоўнасць хрысціянскага догмату пра бессмяротнасць душы. Кніга была канфіскавана, ананімнасць раскрыта, і Феербах быў пазбаўлены права выкладання. Амаль 25 гадоў ён пражыў у вёсцы Брукбург (Цюрынгія), дзе ім былі напісаны яго галоўныя працы. У апошнія гады жыцця захапіўся сацыяльна-эканамічнымі праблемамі і нават уступіў у сацыял-дэмакратычную партыю (1870). У цэнтры яго вучэння чалавек — «адзіны, універсальны і вышэйшы прадмет філасофіі». І адносіны да яго павінны быць не абстрактна-тэарэтычныя, сузіральныя, а дзейныя, творчапераўтваральныя, бо «сапраўдная філасофія не ў тым, каб ствараць кнігі, а каб ствараць людзей». Філосаф лічыў, што лёс чалавецтва залежыць ад яго самога. Крытыка рэлігіі прывяла яго да матэрыялістычнай філасофіі, што абапіраецца на жыццёвы вопыт людзей і непасрэдна вынікае з умоў чалавечага існавання. Сцвярджаў, што матэрыялізм такі ж стары, як і чалавецтва, што ён дазваляе правільна зразумець чалавека і паказаць яму шлях да шчасця.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532758 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Фейербах Людвиг Андреас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 26 ліпеня 2021.
  5. Precht R. D. Sei du selbst: Eine Geschichte der Philosophie III — 2019. — Т. 3. Праверана 26 ліпеня 2021.
  6. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ландсгуце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1872 годзе