wd wp Пошук:

Любіць і помніць

«Любі́ць і по́мніць. Успаміна́е сын Яку́ба Ко́ласа»кніга мемуараў, укладзеная Данілам Міцкевічам і надрукаваная тыражом 2 500 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Полымя»[1].

Змест

Кнігу напісаў старэйшы сын Якуба Коласа Даніла Міцкевіч. У ёй сабраны разрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям’ю, пра блізкіх яму людзей, нататкі пра Коласаву творчасць. Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцам і прыхільнікам творчасці Якуба Коласа.

Іншыя дадзеныя

Кніга выдадзена пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Навуковым рэдактарам выдання з’яўляецца доктар філасофскіх навук Г. В. Кісялёў, рэцэнзентам — народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль.

Зноскі

  1. Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа, Міцкевіч Даніла(нявызн.). Kamunikat.org. Праверана 2 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дакументальная проза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты