wd wp Пошук:

Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч. Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (Данііл Канстанцінавіч Міцкевіч, 30 верасня 1914, Пінск — 7 ліпеня 1996, Мінск) — беларускі дзеяч культуры, беларускі вучоны-хімік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970). Старэйшы сын Якуба Коласа.

Біяграфія

Даніла Міцкевіч закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936 годзе. Потым працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны — у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), з 1942 г. — у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі АН БССР.

У красавіку 1957 г. Д. Міцкевіч быў прызначаны першым дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.

Магіла Данілы Міцкевіча

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём Францыска Скарыны (1995).

Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа. У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Якуб Колас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе