wd wp Пошук:

Львоўскі гарадскі савет

Львоўскі гарадскі савет — украінскі орган мясцовага самакіравання гарадской тэрытарыяльнай грамады з цэнтрам у Львове. У яго падпарадкаванні акрамя ўласна Львова таксама знаходзяцца гарады-спадарожнікі Львова Вынныкы і Дубляны, а таксама львоўскія прадмесці Брухавычы і Рудна. Тэрыторыя гарадской грамады падзяляецца на 6 адміністрацыйных раёнаў.

Склад

Адміністрацыйныя раёны

Адміністрацыйны раён Мясцовасці раёна Магістральныя вуліцы Раённая адміністрацыя
ГаліцкіСафііўка, Цэнтр, Цытадэль, Снопкіў (часткова)праспекты: Свабоды, Чарнавола, Шаўчэнкі, вуліцы: Бандэры, Вітоўскага, Гарадоцкая, Каперніка, Князя Рамана, Лыстападавага Чыну, Падвальная, Снопкіўская, Стрыйская, Франкаг. Львоў, вул. Ліста, 1, 79000, тэлефон: 261-10-32
ЗалізнычныБілагоршча, Лэвандзіўка, Рудна, Скнылівак, Сыгніўка, Багданіўка (часткова), Клэпарыў (часткова)вуліцы: Выгоўскага, Гарадоцкая, Кульпаркіўская, Лэвандзіўская, Любінская, Патона, Рашыўская, Сяйва, Чэрнівэцкаяг. Львоў, вул. Выгоўскага, 34, 79022, тэлефон: 295-82-39
ЛычакіўскіВынныкы, Вэлыкі Крыўчыці, Знэсіння, Кайзэрвальд, Лычакіў, Маёрыўка, Пагулянка, Прафесарская калонія, Фылыпіўка, Цэтнэрыўка, Шцілерыўка, Ялівэць, Пасікы (часткова)вуліцы: Багданіўская, Галіцкая (Вынныкы), Зялёная, Кукурудзная, Лычакіўская, Пасічная, Пластавая, Тракт Глынянскі, Хмяльніцкагаг. Львоў, вул. Лэвыцкага, 67, 79017, тэлефон: 2750854
ФранкіўскіВулька, Кастэліўка, Кульпаркіў, Новы Світ, Багданіўка (часткова)вуліцы: Антановыча, Бандэры, Гарадоцкая, Герояў УПА, Канавальца, Княгіні Вольгі, Кульпаркіўская, Навуковая, Сахарава, Стрыйская, Уладзіміра Вялікага, Чупрынкіг. Львоў, вул. Чупрынкі, 85, 79052, тэлефон: 2373136
ШаўчэнкаўскіБрухавычы, Галоска, Замарстыніў, Збоішчы, Кам’янка, Підзамчэ, Раснэ, Клэпарыў (часткова)праспект Чарнавола, вуліцы: Бруховіцкая, Варшаўская, Грынчэнкі, Замарстыніўская, Лінкальна, Лыпынскага, Мазепы, Мыкалайчука, Прамысловая, Хмяльніцкага, Шаўчэнкіг. Львоў, вул. Лыпынскага, 11, 79058, тэлефон: 52-51-40
СыхіўскіБоднарыўка, Казэльныкы, Новы Львоў, Пірагіўка, Пэрсэнкіўка, Сыхіў, Пасікы (часткова), Снопкіў (часткова)праспект Чырвонай Каліны, вуліцы: Вашынгтона, Зялёная, Луганская, Пасічная, Стрыйская, Сыхіўская, Хутарыўкаг. Львоў, вул. Зубрыўская, 9, 79066, тэлефон: 221-77-21

Населеныя пункты

Выканаўчы камітэт

У склад выканаўчага камітэта, зацверджаннага 4 лютага 2021 года, уваходзяць мэр Андрэй Садавы, сакратар гарадскога савета Маркіян Лапачак, кіруючая справамі выканкама Наталля Аляксеева, намеснік мэра па эканамічным развіцці (першы намеснік) Андрэй Маскаленка, намеснік па пытаннях ЖКГ Ірына Маруняк, начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях у Львоўскай вобласці Юрый Кагіцін, былы дэпутат гарсавета, бізнэсмэн Арцём Хмыз, былы народны дэпутат ад «Самапомачы» Алег Лаўрык і экс-намеснік мэра Віннікаў Багдан Шустэр.

Зноскі

Крыніцы і спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарадскія саветы Украіны
Катэгорыя·Львоўская вобласць
Катэгорыя·Львоў