wd wp Пошук:

Лычакіў

Не блытаць з Лычакіўскі раён (Львоў).

Лычакіў[1] (укр.: Лича́ків) — гістарычная мясцовасць Львова, якая стала асновай Лычакіўскага раёна. Абмежаваная паркам “Знэсіння”, вуліцамі І. Франка і К. Лявіцкага, Лычакіўскімі могілкамі.

Гісторыя

Першапачатковы Лычакіў - тыповае прыгараднае сяло, якое, не маючы афіцыйнага статусу прадмесця, спраўна выконвала яго функцыі. Першыя дамы былі закладзеныя тут у XV ст. Доўгі час парафіяльнаю тут была Царква Узвышэння сумленнага Крыжа да яе разборкі ў 1786 г. па загадзе аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ.

У XVIII ст. тут быў створаны маёнтак Лютцэнгоф, вакол якога існавала сяло. Яго жыхары займаліся агародніцтвам, млынарствам (малолі збожжа на крупы і муку) і пекарствам (адсюль назвы вуліц Пякарскай, Мучной, Крупярскай), мужчыны былі рамізнікамі, а лычакавянкі наймаліся ў львоўскія дамы на хатнія работы. Пасля на ўскраіне Лычакава пабудавалі Лычакіўскія могілкі, дзе хавалі заможных львавян.

У XIX ст. Лычакіў стаў львоўскім прадмесцем, што не перашкодзіла яго жыхарам называць далей сябе лычакавянамі. На Лычакіў улетку 1907 г. пусцілі электрычны трамвай. Але з-за таго, што жыхары прадмесця былі рамізнікамі, лычакіўскія жанчыны закідалі першы вагон і яго кіроўцу памідорамі і тухлымі яйкамі.

Сацыяльныя аб’екты

Гістарычныя і культавыя аб’екты

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Мікрараёны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Львова