wd wp Пошук:

Лысьва

Лысьва (руск.: Лысьва) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Лысьвенскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 26,4 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1785 годзе. Размешчаны на ўсходзе краю, за 206 км на ўсход ад Пермі. Станцыя на чыгунцы Чусаўская — Кузіна.

Вядучымі галінамі ў структуры народнай гаспадаркі горада з’яўляюцца машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая прамысловасць, прадстаўленыя таксама прамысловасць па вытворчасці будматэрыялаў, прадпрыемствы, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю. Лысьвенскі металургічны завод вырабляе ліставы пракат, электралітычна ацынкаваную сталь з палімернымі пакрыццямі, эмаляваны і ацынкаваны посуд, малочныя пляшкі. ТАА “Лысьвенскі завод цяжкага электрычнага машынабудавання «Прывад» («Электрацяжмаш-Прывад») — вядучае прадпрыемства Расіі па вытворчасці турбагенератараў магутнасцю 2,5 — 32 тыс. кВт і сінхронных электрарухавікоў, выпускаюцца таксама электрарухавікі для выпампоўвання з свідравін пітнай вады. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая панчошна-пальчаточнай фабрыкай (вытворчасць дзіцячых рукавіц, шкарпэтак, пальчатак, жаночых калготкаў). У горадзе працуюць таксама завод жалезабетонных вырабаў, мясакамбінат. Асноўнае будаўнічае прадпрыемства горада — МУУП «Лысьвабудзаказчык».

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Пермскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1785 годзе
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)