wd wp Пошук:

Луіза Браўн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн.

Луіз Джой Браўн (англ.: Louise Joy Brown; 25 ліпеня 1978, Олдэм, Вялікі Манчэстэр, Англія, Вялікабрытанія) — англійская няня, якая стала першым чалавекам у свеце, які нарадзіўся ў выніку штучнага (экстракарпаральнага) апладнення - ЭКА.

Біяграфія

Луіз Джой Браўн нарадзілася 25 ліпеня 1978 года ў Олдэме (графства Вялікі Манчэстэр, Англія, Вялікабрытанія) у сям’і Джона (1943-2007) і Леслі (1948-2012) Браўн.

Маці Луіз, Леслі, не магла зацяжарыць на працягу 9 гадоў і ў выніку ёй гэта ўдалося 10 лістапада 1977 года з дапамогай ЭКА, што зрабіла яе першай жанчынай у свеце, якая нарадзіла ў выніку гэтай працэдуры.

У 1982 годзе ў Луіз нарадзілася сястра, Наталі Браўн, таксама зачатая шляхам ЭКА, якая ў маі 1999 года стала першым ЭКА-дзіцем, які нарадзіў натуральна зачатае дзіця — дачку Кейсі. Пазней у Наталі нарадзілася яшчэ трое дзяцей і ў самой Луіз двое, таксама натуральна зачатыя. Акрамя Наталі, у Браўн была старэйшая зводная сястра — Шэран Браўн (1961-2013)[1].

Асабістае жыццё

З 4 верасня 2004 года Луіз замужам за ахоўнікам начнога клуба Уэслі Маліндэрам (нар.1970). У мужа і жонкі ёсць два сына — Кэмеран Джон Маліндэр (нар.21.12.2006)[2] і Эйден Роберт Патрык Маліндэр (нар. у жніўні 2013).

Зноскі

  1. Louise expecting her second child
  2. First test-tube baby Louise Brown gives birth to son Архівавана 4 кастрычніка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы