wd wp Пошук:

Луіджы Кадорна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кадорна. Луі́джы Кадо́рна (італ.: Luigi Cadorna; 4 верасня 1850, Паланца — 23 снежня 1928, Бардыгера) — італьянскі маршал (1924), граф.

Біяграфія

На ваенную службу паступіў у 1866 годзе. Займаў розныя камандныя пасады, камандаваў палком, дывізіяй, корпусам. У 1914 годзе быў прызначаны начальнікам Генштаба. Пасля ўступа Італіі ў Першую сусветную вайну, фактычна галоўнакамандуючы італьянскай арміяй. 7 лютага 1917 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам Св. Георгія 4-й ступені.

Кадорна ўзначальваў італьянскую армію ў наступах у ракі Ізонца ў 19151917 гадах. Пасля разгрому італьянскіх войскаў пры Капарэце ў 1917 годзе Кадорна быў зняты з пасады.

У адстаўцы напісаў некалькі прац пра ўдзел Італіі ў Першай сусветнай вайне.

Зноскі

  1. 1 2 Luigi Cadorna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Luigi Cadorna // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 21 снежня
Памерлі ў правінцыі Імперыя
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Памерлі ў 1928 годзе
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Нарадзіліся ў 1850 годзе
Пахаваныя ў П’емонце
Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі
Военачальнікі Італіі
Асобы
Нарадзіліся 4 верасня
Нарадзіліся ў правінцыі Вербана-Кузья-Асола
Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Кавалеры ордэна Лазні
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных